Ужо заўтра адбудзецца наш фестываль. У першы раз у анлайн фармаце. Далучайцеся праз зум і трансляцыі ў ВК В этот раз у нас будет целых три презентации белорусского языка. Одна – Мар'і Бадзей – для тех, кто белорусского не знает (ведь в этом году Минский фестиваль можно считать событием мирового масштаба:) ). Как живёт язык, у которого есть три алфавита, две грамматические нормы, памятник букве и много проблем? В начале презентации слушатели сами решат, будет ли она по-русски ці па-беларуску. Другая – Уладзя Лянкевіча – мае падзагаловак «Спроба разбурыць легенды». Мова вёскі, другая ў свеце па мілагучнасці, не прыдатная да навукі, мёртвая, штучна створаная — гэта толькі частка легендарных характарыстык беларускай мовы. Разбярэмся ў гэтых міфах! Трэцяя – Цімура Буйко – пра старабеларускую мову. Мова заможных магнатаў і бедных сялян, мужных ваяроў і працавітых рамеснікаў, выдатных музыкаў і геніяльных паэтаў. Яна была ў тыя даўнія часы, калі на мапе свету існавала дзяржава «ад мора да мора» – Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Таксама па-беларуску будуць прадстаўленыя арабская (Антон Сомiн), іспанская (Мікіта Моніч), літоўская (Святлана Кукушкіна), партугальская (Міхась Хамінскі) і лекцыя «Лінгвістычная тыпалогія» (Арцём Федарынчык)